Навошта знаходзіць, калі ведаеш, што ўсё роўна згубіш? - Дзеля кароткае радасці, якая пакіне ў душы яшчэ больш суму? Дзеля таго, каб зразумець нечакана, што самыя светлыя мары паміраюць без рамантыкі старых вулак, без напорыстых свежых вятроў, без ласкавага сонца, якое штодня ўзыходзіць над бязмежнасцю акіяна, над высокімі пікамі скалаў, каб саграваць іх шурпата-салёныя спіны, за якімі можна схавацца ад непазбежнае страты?..
Навошта знаходзіць, калі ведаеш, што побач няма такіх скалаў?..