Больш не шукаю ідэала. Бо яго не існуе. Мне казалі раней пра гэта. Ды я і разумела. Але не верыла. Цяпер прымаю людзей такімі, якія яны ёсць, адкінуўшы дыдактычнасць. Я не спынюся выказваць свае заўвагі, парады. Гэтага не прасіце. Але вучыць больш не буду. Хто даў мне такое права? На сябе паглядзі! Я прыму ўсе вашы заганы і хібы. Бо ідэала не існуе.