Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прынясла.
Помніш, калі я сnаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
3 гэтай nары я пачаў углядацца
ў неба начное і зорку шукаў,
Ціхім каханнем k табе разгарацца
3 гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас…
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.
Глянь іншы раз па яе, — у расстанні
3 ёю зліём мы пагляды свае…
Каб хюць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе…
Багдановiч